Сейчас
Веб-камеры
Погода
Курсы валют
Гороскоп
ТВ программа
Афиша
Анекдоты
Рефераты

Фото
Абитуриент 2009
Справки
ГорСправка
Телефоны
Транспорт
Предприятия B2B
Госорганы
Законодат. базы
Страны
Сайты городов
Беларусь
Геокарты
Магазины
Все магазины
Авто
Аудио, видео
Бытовая техника
Детям
Дом
Интим
Компьютеры
Книги
Мебель
Офис
Питание
Подарки
Разное
Спорт
Стройка
Телефония
Фото
CD/DVD диски

Свежие Газеты

Звязда

Дзень Галавенчыцаў

Обновлено 15.11.2006
Iлона IВАНОВА

У Антонаўскiм сельскiм Савеце iснуе традыцыя: тут штогод робяць свята вёскi — кожным разам у новай. Да гэтага дня старанна рыхтуюцца i з дапамогай выканаўчай улады наводзяць у вёсцы парадак. Сёлета ў Галавенчыцах лiквiдавалi дзве старыя кiнутыя хаты i чатыры пунi, якiя псавалi знешнi выгляд вёскi. Прывялi ў парадак калодзежы i калонкi. На месцы, дзе калiсьцi стаяла царква, усталявалi крыж, якi асвяцiў праваслаўны святар. Пасадзiлi вiшнёвы сад, якiм славiлiся Галавенчыцы яшчэ да рэвалюцыi.

— Людзi задаволеныя, — гаворыць старшыня сельскага Савета Таццяна Паляонак. — Мы хочам, каб яны ўзгадалi гiсторыю роднай вёскi, сваiх продкаў i сваякоў. Усё гэта — сямейныя вузы i вясковае братэрства — адкладаецца ў памяцi людзей, яднае, нiтуе iх.

Галавенчыцы ўзнiклi напрыканцы XVI стагоддзя. Мяркуецца, што назва вёскi пайшла ад абчэсаных чорна-белых вешак, галавешак. Вядома, што тут жыў памешчык Радыёнаў, i ў гiсторыi засталося iмя кiраўнiцы маёнтка Марыi Паўлаўны, шчодрай i спагадлiвай жанчыны. Не забылiся нашчадкi i пра яўрэя Барчанка, якi трымаў лаўку пад назвай «Вiнопалька», дзе можна было, акрамя ласункаў i вострых прыпраў, набыць спiртныя напоi. Тут нетаропка цякло жыццё, дзецi вучылiся ў царкоўна-прыходскай школцы, а людзi займалiся земляробствам i кавальствам.

Пасля рэвалюцыi ў Галавенчыцах стварылi калгас, адкрылi хату-чытальню i правялi тэлефонную сувязь. Напярэдаднi вайны ў вёсцы жыло каля паўтысячы жыхароў, а цяпер — крыху болей сотнi. У вайну загiнулi 62 вяскоўцы, i ўсiх iх падчас свята ў Галавенчыцах узгадалi пайменна i ўсклалi кветкi i вянкi да вясковага абелiска памяцi.

А потым у сельскiм клубе адбылося прадстаўленне. Аб’ява на вясковай краме заклiкала народ адкласцi свае справы i прыходзiць на свята, узяўшы з сабой толькi ўсмешку i добры настрой. I ў клубнай зале не было свабодных месцаў.

Там ушанавалi лепшых працаўнiкоў вёскi, а таксама мужоў i жонак, якiя пражылi разам каля 50 гадоў i наблiжаюцца да «залатога» вяселля. Падарункi ад сельскага Савета атрымалi самая старая жыхарка вёскi Ядзвiга Казлова, якой сёння 91 год, i самы малады — 4-гадовы хлопчык Алег Аксёнаў.

Адпачыць ад надзённых спраў, паспяваць песнi i патанцаваць запрасiлi людзей удзельнiцы вясковага фальклорнага гурта «Незабудкi». Гэтыя жанчыны спяваюць разам ужо некалькi дзесяткаў гадоў i, нягледзячы на паважаны ўзрост, здзiўляюць гледачоў не толькi прыгожымi песнямi, але i бадзёрасцю духу.

Мясцовая бiблiятэкарка Святлана Лазуцiна лiчыць, што сабраць вяскоўцаў разам, арганiзаваць iх на свята — гэта значная падзея ў жыццi.

— Бабуля мне расказвала, што ў Галавенчыцах жыў дзед Арыэля Шарона, былога прэм’ер-мiнiстра Iзраiля, якi цяпер хворы, — падзялiлася Святлана. — Iх дом стаяў каля возера. Яны былi заможнымi людзьмi i, гавораць, дапамагалi бедным i дзецям. Так што ў нас тут знаныя мясцiны.

Галавенчыцы — родная вёска старшынi Чавускага райвыканкама Анатоля Мацюлiна. Тут ён вырас i закончыў пачатковую школу.

— На жаль, вёска старэе, — уздыхае кiраўнiк раёна. — Хаця тут у свой час будавалася новае жыллё, i маладыя людзi ў Галавенчыцах жывуць. Цэнтр гаспадаркi знаходзiцца адсюль у некалькiх кiламетрах, i працай мясцовыя жыхары забяспечаны. Тым больш што ў гэтай вёсцы запланавана рэканструкцыя фермы па новых тэхналогiях. I вёску будзем добраўпарадкоўваць — каб у людзей тут было ўсё для прыстойнага жыцця.

Анатоль Мацюлiн пажадаў сваiм землякам добра працаваць — так, каб не было сорамна глядзець у вочы сваiм бацькам i дзядам. I калi да каштоўнасцяў спадчыны прыкласцi сёння працоўную дысцыплiну i адказнасць, лiчыць старшыня Чавускага райвыканкама, добрае будучае Галавенчыцам забяспечанае.

У наступным годзе ў Антонаўскiм сельскiм Савеце плануюць арганiзаваць новае свята — на гэты раз у вёсцы Галачова.

Чавускi раён.



Газета "Звязда"

Прочтено: 562

Оригинал статьи | Архив газеты
Все статьи номера | Свежие газеты
 
 


Полезная информация

Новости
Главные
Последние
Беларусь
Hi-Tech
Спорт
Жизнь
БелТА
Навiны
АФН
Тut.by
Telegraf
Партизан
Хартия'97
Архив
Газеты
Свежие газеты
Популярные статьи
Белорусские статьи
ИноСМИ о Беларуси
Каталог изданий
Архив


Еще...

Главные новости

Еще...

Популярные статьи

Еще...

Свежий анекдот
Муж возвращается с охоты.... - Как охота дорогой? - Нормально, месяц не будем покупать мясо... - Ты убил лося? - Нет... Пропил зарплат...

Еще...